Дэманстранткі сьпяваюць «Калыханку» супраць гвалту. ВІДЭА,ФОТА

Дзяўчаты сабраліся на акцыю салідарнасьці супраць гвалту і сьпявалі "Калыханку". "Мы сабраліся праспяваць Калыханку, таму што хочам, каб рэжым гвалту і жорсткасьці да мірных людзей заснуў вечным сном, а людзі вакол прачнуліся. Мы хочам, каб сілавікі перасталі раніць і забіваць сваіх людзей, каб затрыманых не катавалі ў Акрэсьціна і іншых ізалятарах", — кажуць арганізатаркі.