Экс-прэзыдэнт Украіны заклікаў беларускія ўлады правесьці новыя выбары

Пятро Парашэнка і Аляксандар Лукашэнка

Пятро Парашэнка заклікаў беларускую ўлады да дыялёгу з грамадзтвам. У адмысловым відэазвароце былы ўкраінскі прэзыдэнт просіць спыніць гвалт супраць грамадзян.

Экс-прэзыдэнт Украіны таксама заклікаў Менск вызваліць палітычных вязьняў і мірных пратэстоўцаў, паважаць права на свабоду СМІ і выказваньняў.

«Па-чацьвёртае. Абвясьціць пра правядзеньне пазачарговых прэзыдэнцкіх выбараў з шырокім залучэньнем БДІПЧ/АБСЭ, Рады Эўропы. Запрасіць на назіраньне прадстаўнікоў вядучых міжнародных арганізацый».

Адначасова Пятро Парашэнка заклікаў украінскую ўладу актывізаваць і спрыяць усталяваньню дыялёгу між Эўразьвязам і МЗС Беларусі для разьвязаньня палітычнага крызісу ў Беларусі.