«Дзякую, што ён жывы. Безь яго бульба будзе не такая смачная», – баяніст Віталь Варанко

Віталь Варанко

Баяніст Віталь Варанко ня змог учора заверыць свой выступ на афіцыйным мерапрыемстве ў Кіеўскім сквэры ў Менску. Пасьля таго, як гукарэжысэры ўключылі песьню «Перемен» Віктара Цоя, ён скончыў канцэрт.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд арыштаваў на 10 сутак дыджэяў, якія ўключылі песьню «Перемен» на афіцыйнай імпрэзе ў Менску

З удзельнікам папулярных музычных тэлешоў «Голас» і Britain's Got Talent пасьля імпрэзы ў Кіеўскім сквэры сустрэлася карэспандэнта тэлеканалу «Настоящее время» (праект Радыё Свабода) Ірына Рамалійская.

Музыкант у інтэрвію пацьвердзіў, што падтрымлівае Аляксандра Лукашэнку і параўнаў яго з добра знаёмай дзяўчынай, зь якой існуюць доўгія адносіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Любімы баяніст» Лукашэнкі: Акторы і спартоўцы яго не падтрымліваюць, бо баяцца дызлайкаў