У Магілёве затрымалі журналіста і праваабаронцу Алеся Буракова

Затрыманьне Алеся Буракова

6 жніўня ў Магілёве каля будынка Кастрычніцкага суду затрымалі журналіста і праваабаронцу Алеся Буракова (малодшага).

Затрымлівалі трое дужых хлопцаў у цывільным, прычын затрыманьня не назвалі. Пасадзілі ў машыну, якая стаяла воддаль ад суду.

Алесь Буракоў таксама зьяўляецца назіральнікам кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

5 жніўня затрымалі дзядзьку Алеся Буракова, таксама журналіста і праваабаронцу Аляксандра Буракова. Яму інкрымінуюць дробнае хуліганства. Цяпер калегі Буракова-старэйшага чакаюць працэсу супраць яго.

Алесь Буракоў прыйшоў 6 жніўня ў Кастрычніцкі суд маніторыць суды над затрыманым дзядзькам і над магілёўскім журналістам Уладзімерам Лапцэвічам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Магілёве затрымалі журналіста і назіральніка