«Пуцін, сьціснуўшы кулакі, будзе на баку Лукашэнкі», — Мілоў пра наймітаў і мітынгі ў Беларусі

Your browser doesn’t support HTML5

Расейскі апазыцыйны палітык Уладзімір Мілоў не выключае драматычнага разьвіцьця падзей у Беларусі, мяркуе, што для Пуціна лепшы Лукашэнка, чым зьмена ўлады праз народны пратэст, і называе Сьвятлану Ціханоўскую, Марыю Калесьнікаву і Вераніку Цапкалу «будучыняй Беларусі».