Пракуратура Швайцарыі пачала крымінальную справу ў дачыненьні да прэзыдэнта FIFA Джані Інфантына. Пра гэта гаворыцца на сайце ўраду краіны.
Джані Інфантына падазраюць у злоўжываньні ўладай, выдаваньні дзяржаўнай тайны, перашкодзе крымінальнаму расьсьледаваньню.
У рамках справы таксама праходзіць былы фэдэральны пракурор Міхаэль Лаўбэр. Ён падаў у адстаўку на мінулым тыдні ў сувязі з фактамі карупцыі ў FIFA. Паводоле зьвестак сьледзтва, падчас расьсьледаваньня Лаўбэр сустракаўся з Інфантына, але ўтаіў гэта, чым парушыў свае службовыя абавязкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея атрымала права на чэмпіянат сьвету ў футболе за хабар, — пракуратура ЗШАЯшчэ адзін фігурант справы — Рынальда Арнольд, пракурор швайцарскага кантону Вале, які таксама прысутнічаў пры сустрэчы.
Карупцыйны скандал у ФІФА разгарэўся ў 2015 годзе і прывёў да адстаўкі прэзыдэнта фэдэрацыі Ёзэфа Блатэра, генэральнага сакратара арганізацыі Жэрома Вальке і прэзыдэнта UEFA Мішэля Пляціні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экс-прэзыдэнта UEFA Плятыні адпусьцілі пасьля допыту ў справе аб карупцыі ў FIFAУ ліпені 2018 году Аляксандар Лукашэнка прыехаў у Маскву глядзець фінал чэмпіянату сьвету ў футболе, дзе ў кулюарах пагутарыў з Джані Інфантына пра стан футболу ў краіне. Раней Лукашэнка заяўляў, што ён «прафэсійна футбаліст», але траўмы прымусілі засяродзіцца на хакеі.