Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-прэзыдэнта UEFA Плятыні адпусьцілі пасьля допыту ў справе аб карупцыі ў FIFA


Мішэль Плятыні
Мішэль Плятыні

Былога кіраўніка Саюзу эўрапейскіх футбольных асацыяцыяў (UEFA) Мішэля Плятыні, затрыманага напярэдадні ў справе аб магчымых карупцыйных парушэньнях пры выбары краіны-гаспадыні ЧС-2022, вызвалілі ў ноч на 19 чэрвеня пасьля шматгадзіннага допыту, паведамляе AFP.

Паводле адваката Плятыні, ягонаму падабароннаму ня выставілі ніякіх абвінавачваньняў. Вакол справы ўзьнікла «шмат шуму на пустым месцы», дадаў адвакат.

Плятыні адзначыў, што многія факты, пра якія яго пыталіся ў часе допыту, былі яму невядомыя.

У сьнежні 2010 году Катар выбралі месцам правядзеньня Чэмпіянату сьвету ў 2022 годзе. Шэраг футбольных чыноўнікаў абвінавацілі прадстаўнікоў Катара ў подкупе галасоў на карысьць сваёй заяўкі. Расьсьледаваньне Міжнароднай фэдэрацыі футболу факты подкупу ня выявіла.

У сьнежні 2015 году Камітэт FIFA па этыцы адхіліў Плятыні на 8 гадоў ад працы ў футболе, а таксама Йозефa (Зэпа) Блятэра, прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі футбола FIFA.

Блятэр ў сваім інтэрвію наўпрост абвінаваціў Мішэля Плятыні ў скандале і падаплёцы вылучаных супраць яго абвінавачаньняў (кіраўнік FIFA падазраецца ў злоўжываньні паўнамоцтвамі і незаконным прысваеньні сродкаў). «Задумаў усё Мішэль Плятыні. Гэта асабістае, — заявіў кіраўнік FIFA. — У 2007 годзе ён быў абраны прэзыдэнтам UEFA. Мы былі лепшымі сябрамі, але раптам на чэмпіянаце Эўропы 2008 году я ня быў запрошаны да ўдзелу ў адкрыцьці турніру. Я лічу гэта актам непавагі, і не асабіста да мяне, а да ўсяго калектыву FIFA».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG