Увечары каля 23:30 пад будынкам СІЗА №1 у Менску, дзе аб’явілі галадоўку сваякі палітвязьня Дзьмітрыя Фурманава, супрацоўнікі АМАПу затрымалі актывіста «Моладзевага блёку» Пятра Маркелава, паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна».
‼️Под стенами Володарки свинтили Петю Маркелова. Юмор в том, что он только подошёл и не успел ничего сделать. pic.twitter.com/tlBJ62app8
— Моладзь.бел (@moladzbel) July 29, 2020
Ён зь іншымі прыйшоў падтрымаць дзяўчыну Дзьмітрыя Вольгу Каракіну, якая трымае там галадоўку з 26 ліпеня. Прычына затрыманьня — нібы актывіст падобны на нейкага чалавека, у адносінах да якога маюцца падставы для затрыманьня. Пятра Маркелава павезьлі ў невядомым кірунку. Верагодна, у РУУС Цэнтральнага раёна Менска, паведамляе праваабарончы цэнтар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьня Зьмітра Фурманава, блізкія якога галадаюць ля менскага СІЗА, перавялі ў ЖодзінаЗ 26 ліпеня сваякі палітвязьня — маці Вольга Фурманава і яго дзяўчына Вольга Каракіна — абвясьцілі бестэрміновую галадоўку каля будынку СІЗА з патрабаваньнем вызваліць Дзьмітрыя Фурманава.
Цягам трох сутак з пачатку галадоўкі ні міліцыя, ні прадстаўнікі ўлады ніяк не рэагавалі на галадоўнікаў. 29 ліпеня раніцай паведамілі, што Дзьмітрыя перавезьлі ў сьледчы ізалятар у Жодзіне. Вольга Каракіна працягнула галадоўку на вуліцы Валадарскага. Падтрымаць яе прыходзіць шмат людзей, у тым ліку ноччу. Але 29 увечары да будынка СІЗА № 1 на мікрааўтобусе прыехалі супрацоўнікі АМАПу, якія нейкі час дзяжурылі там да затрыманьня актывіста.