Блогера канала «Лида для жизни» зноў асудзілі на 15 сутак арышту

Дзяніс Рудзевіч

Жыхара Ліды Дзяніса Рудзевіча асудзілі яшчэ на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Рашэньне вынес суд Лідзкага раёну 29 ліпеня.

Рудзевіча асудзілі за парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. 28 ліпеня блогер меўся выйсьці пасьля папярэдняга адміністрацыйнага арышту, аднак у той дзень яго ня выпусьцілі і склалі новы адміністрацыйны пратакол.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Лідзе далі 15 сутак яшчэ аднаму прыхільніку блогера Ціханоўскага. Усяго асуджана больш як 100 чалавек

Першы раз Рудзевіча затрымалі людзі ў цывільным 19 чэрвеня падчас «ланцуга салідарнасьці» ў Горадні. Рудзевіч вёў стрым з падзеі. На яго склалі адміністрацыйны пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і адпусьцілі.

Наступным разам яго схапілі людзі ў цывільным 13 ліпеня каля будынку суду ў Горадні, куды Рудзевіч прыехаў падтрымаць паплечнікаў. Яго зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Судовы адміністрацыйны працэс адбываўся патаемна, тады блогера асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 500 тысяч падпісчыкаў, да 3 гадоў калёніі. Што яшчэ трэба ведаць пра затрыманых уладамі блогераў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яго запрашалі як сьведку, а пасьля затрымалі». Жонка адміністратара чату «Браслаў для жыцьця» пра затрыманьне мужа
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі адміністратара тэлеграм-каналу «Орша для жизни»