Адвакаты паўторна абскардзілі абвінавачаньне супраць Віктара Бабарыкі, гэтым разам генэральнаму пракурору

Віктар Бабарыка

Адвакаты Віктара Бабарыкі падалі скаргу на імя Генэральнага пракурора на нядаўна атрыманы адказ начальніка аддзелу пракуратуры датычна абскарджваньня абвінавачваньня, расказалі Tut.by адвакаты Аляксандар Пыльчанка і Дзьмітры Лаеўскі.

Начальнік аддзелу пракуратуры адрэагаваў на скаргу, якая падавалася 7 ліпеня. Тады адвакаты абскардзілі абвінавачаньне, прад’яўленае Віктару Бабарыку, якое парушала права на абарону: не было зразумела, якія менавіта дзеяньні інкрымінуюцца экс-банкіру.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Вярхоўны суд адмовіўся заводзіць справу па скарзе Бабарыкі аб нерэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты

«Мы атрымалі адказ, ён складаецца з чатырох радкоў тэксту, зь якіх толькі два датычацца таго, чаму наша скарга на абвінавачаньне не задаволеная. Гэта нельга лічыць дастатковым, бо закон абавязвае пракурора ўсебакова праверыць і ацаніць прыведзеныя ў скарзе довады. Таму мы абскардзілі і гэты адказ, і абвінавачаньне, прывёўшы да раней выкладзенага дадатковыя аргумэнты. Так што абвінавачваньне зноў абскарджана — і па форме, і па сутнасьці», — удакладнілі адвакаты.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Адвакатам Бабарыкі не паказалі ліст, на падставе якога экс-банкіру адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатам

Віктара Бабарыку адвакаты Натальля Мацкевіч і Дзьмітры Лаеўскі наведалі 23 ліпеня, калі яшчэ не было вядома аб тым, што Вярхоўны суд адмовіў завесьці справу па яго скарзе на нерэгістрацыю кандыдатам. Пра гэта будзе паведамлена пры наступнай сустрэчы. Усе складанасьці Віктар Бабарыка ўспрымае мужна, адзначаюць абаронцы.