Колькасьць хворых на COVID-19 у сьвеце перавысіла 15 мільёнаў

Колькасьць хворых на каранавірус новага тыпу ў сьвеце перавысіла 15 мільёнаў. Памерлі ад пачатку эпідэміі больш за 620 тысяч пацыентаў.

Першае месца паводле колькасььці выпадкаў COVID-19 займаюць ЗША. Там выяўлена больш за чатыры мільёны заражэньняў. Памерлі больш за 145 тысяч чалавек. На другім месцы — Бразылія, на трэцім — Індыя.

Расея займае чацьвёртае месца паводле ліку пацьверджаных заражэньняў. Паводле афіцыйных дадзеных, колькасьць захварэлых набліжаецца да адзнакі 800 тысяч. Памерлі за час пандэміі каля шасьці тысяч чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каранавірус: у Беларусі 41 тысяча чалавек на карантыне або пад назіраньнем

Найбольшы дзённы прырост захварэлых назіраўся ў Індыі (больш за 45,5 тысяч чалавек) і ў ЗША (37,5 тысяч).

Некалькі краін заявілі пра першыя пасьпяховыя выпрабаваньні на людзях вакцыны ад каранавірусу. Аднак, паводле прагнозах спэцыялістаў, на рынку яна можа зьявіцца не раней за пачатак наступнага году.