Прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант у размове з расейскім агенцтвам «Новости» абвергла паведамленні ў сацыяльных сетках пра шпіталізацыю беларускага кіраўніка.
«Традыцыйнае – не дачакаецеся», – сказала Эйсмант на просьбу агенцтва пра камэнтар у сувязі з інфармацыяй у шэрагу Telegram-каналаў інфармацыі, што ў кіраўніка Беларусі здарыўся гіпэртанічны крыз і ён шпіталізаваны. У гэтых паведамленьнях таксама адзначаецца, што Лукашэнку стала кепска праз гадзіну пасьля сустрэчы ў Менску з прэм'ер-міністрам Расеі Міхаілам Мішусьціным.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка — Мішусьціну: «Сёньня немагчыма, як у сярэднія вякі, захапіць якуюсьці краіну»У пятніцу Лукашэнка ўпершыню асабіста сустрэўся зь Мішусьціным, які прыняў удзел у пасяджэньні міжурадавай рады Эўраазіяцкай эканамічнай супольнасьці ў Менску. Сустрэча доўжылася прыблізна паўтары гадзіны. Расейскі прэмʼер потым сказаў журналістам, што яны абмяркоўвалі «братні саюз».