Штаб кандыдата ў прэзыдэнты Польшчы, мэра Варшавы Рафала Тшаскоўскага накіраваў пратэст у Вярхоўны суд з патрабаваньнем перагледзець вынікі галасаваньня.
Паводле Гжэгажа Вуйтовіча, паўнамоцнага прадстаўніка палітыка, прэтэнзіі кандыдата тычыцца парушэньня польскай Канстытуцыі, а таксама працы TVP (адзін з найбуйнейшых тэлеканалаў краіны, які мае статус грамадзкага), дзякуючы якому толькі дзейны прэзыдэнт Анджэй Дуда там меў падтрымку, тады як апанэнт пастаянна дыскрэдытаваўся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выбары ў Польшчы: падлічылі 99,97% галасоў, перамагае дзейны прэзыдэнт Дуда з адрывам у 2,42%Вуйтовіч падкрэсьліў, што да пратэсту прыкладзена больш за 2000 асобных паведамленьняў аб парушэньнях правілаў сумленных і адкрытых выбараў.
Паводле афіцыйных дадзеных, 422 385 галасоў сталі вырашальнымі, каб перамогу сьвяткаваў Анджэй Дуда. Дзяржаўная выбарчая камісія заявіла, што ён набраў 51,03% галасоў, а ягоны канкурэнт, мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі — 48,97%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польскі пат: выбары падзялілі краіну напаламКалі Вярхоўны суд Польшчы прызнае вынікі падліку несапраўднымі, сьпікер Сэйму мусіць на працягу пяці дзён прызначыць дату новых выбараў прэзыдэнта.