Прэсавая сакратарка Вярхоўнага прадстаўніка Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэпа Барэля Набіла Масралі апублікавала ў твітэры заяву «Беларусь: далейшыя трывожныя падзеі ў сувязі з прэзыдэнцкімі выбарамі».
У заяве гаворыцца, што «журналісты і мірныя дэманстранты, затрыманыя ўчора ўвечары, мусяць быць неадкладна вызваленыя. Свабода асацыяцый і сходаў павінна быць забясьпечаная.
Адмова ўладаў Беларусі запрасіць назіральнікаў за выбарамі будзе мець сур’ёзныя нэгатыўныя наступствы для празрыстасьці і сумленнасьці выбарчага працэсу. Рэкамэндацыі ў справе выбараў зьяўляюцца неад’емнай часткай ўмацаваньня заканадаўства, прававых гарантый і дэмакратыі.
ЭЗ застаецца прыхільнікам падтрымкі грамадзянскай супольнасьці ў рамках нашай крытычнай палітыкі ўзаемадзеяньня з Беларусьсю. Унівэрсальныя асноўныя свабоды, вяршэнства закону і правы чалавека зьяўляюцца ключавымі для фармаваньня адносін Эўрапейскага Зьвязу зь Беларусьсю».
#Belarus : Further troubling developments in regard of upcoming Presidential elections.Journalists & peaceful protesters detained last night must be immediately released. Freedoms of association and of assembly must be ensured. 1/3 https://t.co/EH3NWqebXM
— Nabila Massrali (@NabilaEUspox) July 15, 2020
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэтым разам пад санкцыямі можа апынуцца значна даўжэйшы сьпіс асобаў». Інтэрвію з эўрадэпутаткай
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу скрытыкаваў нерэгістрацыю Бабарыкі і Цапкалы