У Брусэлі беларусы правялі акцыю перад Эўрапарлямэнтам. Відэа

Акцыя салідарнасьці перад будынкам Эўрапарлямэнту

Сёньня беларусы Бэльгіі правялі акцыю салідарнасьці перад будынкам Эўрапейскага парлямэнту.

Your browser doesn’t support HTML5

Беларуская акцыя салідарнасьці ў Брусэлі

«З розных месцаў Бэльгіі мы зьехаліся ў сталіцу Брусэль, каб выказаць сваю падзяку тым, хто шмат робіць на Радзіме ў невыносных умовах, — сказаў адзін з удзельнікаў акцыі. — Тут сабраліся беларусы, ня 8 і ня 10 чалавек, і не за грошы, як нас выстаўляюць, беларусаў замежжа, на БТ, нас было больш за 50 (дазволена 50), хто салідарны і ўдзячны, тых, хто верыць у нашу перамогу. Галоўныя патрабаваньні — свабоду палітвязьням. Мы імкнемся прыцягнуць увагу да таго, што ў цэнтры Эўропы парушаюцца правы чалавека. Акцыі хочам працягваць да нашай перамогі! Жыве Беларусь!».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Маямі падтрымалі беларускіх палітвязьняў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы Швайцарыі выйшлі на «ланцуг салідарнасьці» ў Бэрне. ФОТА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літоўскі міністар паабяцаў узьняць беларускае пытаньне ў Брусэлі