Празь нізкую эфэктыўнасьць спыненыя выпрабаваньні шэрагу прэпаратаў ад COVID-19 

Сусьветная арганізацыя здароўя спыніла выпрабаваньні гідраксіхлёрахіну (лекі супраць малярыі) і лапінавіру/рытанавіру (антырэтравірусны прэпарат) на шпіталізаваных пацыентах з каранавірусам, паведамляецца на сайце арганізацыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У ЗША адклікалі дазвол ужываць гідроксіхлёрахін супраць COVID-19. Ім карыстаўся Трамп

Згодна з дакумэнтам, рашэньне прынятае паводле рэкамэндацыі міжнароднага кіроўнага камітэту так званага «выпрабаваньня салідарнасьці», накіраванага на распрацоўку сродкаў ад каранавірусу. У яго рамках было праведзена параўнаньне ўплыву на сьмяротнасьць ад выкліканага вірусам захворваньня згаданых прэпаратаў і стандартаў аказаньня мэдычнай дапамогі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

САЗ: пандэмія COVID-19 узмацняецца ва ўсім сьвеце. У распрацоўцы 141 вакцына

«Папярэднія вынікі выпрабаваньняў паказалі, што гідраксіхлёрахін і лапінавір/рытанавір практычна не выклікаюць зьніжэньня сьмяротнасьці сярод шпіталізаваных пацыентаў з COVID-19», — гаворыцца ў заяве.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Беларусі па-ранейшаму ўжываюць гідроксіхлёрахін супраць канаравірусу. WHO прызнала, што ён можа нашкодзіць

Удакладняецца, што заключэньне тычыцца выключна тэставаньня гэтых сродкаў на інфікаваных каранавірусам у мэдычных установах.