Кіраўнік Нацыянальнага банку Ўкраіны Якаў Смалій напісаў заяву аб звальненьні. Як паведамляе прэс-служба банку, прычына такога рашэньня — «сыстэматычны палітычны ціск».
«Доўгі час на Нацыянальны банк Украіны чыніцца сыстэматычны палітычны ціск. Гэта не дазваляе мне як старшыні эфэктыўна кіраваць Нацбанкам і ўзаемадзейнічаць зь іншымі дзяржаўнымі органамі. Сваёй адстаўкай я імкнуся засьцерагчы ад далейшых спроб падарваць інстытуцыйныя асновы цэнтральнага банку ва Ўкраіне», — сказаў Якаў Смалій.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Ва Ўкраіне пачалі расьсьледаваць гібель лекараў ад COVID-19, каб выплаціць страхоўкі іх сем'ямГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Першы прэзыдэнт Украіны Леанід Краўчук: Беларусі трэба мець прабеларускіх кандыдатаў