Запазычанасьць прадпрыемстваў «Белнафтахіму» перад банкамі перавысіла $ 2 млрд

Ілюстрацыйнае фота

Канцэрн «Белнафтахім» канстатуе высокі ўзровень закрэдытаванасьці падведамасных прадпрыемстваў. Асноўны аб’ём рэсурсаў прыцягнуты на падтрыманьне бягучай дзейнасьці.

«У нафтахімічнай галіны многія арганізацыі маюць высокі ўзровень крэдытнай нагрузкі. Сукупны абʼём запазычанасьці арганізацый канцэрну па крэдытах банкаў перавышае $ 2 млрд», — паведаміла намесьніца старшыні канцэрну Сьвятлана Гурына ў інтэрвію ведамаснаму часопісу «Веснік Белнафтахіму».

Гурына канстатавала зьніжэньне долі інвэсткрэдытаў у партфэлі прадпрыемстваў «Белнафтахіму» і рэзкі рост выручкі, якую канцэрн вымушаны накіроўваць на абслугоўваньне кароткіх крэдытаў. Яна таксама паведаміла, што беларускія НПЗ былі вымушаныя пераглядаць свае бізнэс-пляны, сутыкнуўшыся з сытуацыяй практычна поўнай адсутнасьці паставак нафты з РФ у першым кварталесёлета і наступнага рэзкага зьніжэньня сусьветнай цаны на нафту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амэрыканская нафта пачала паступаць на «Нафтан»

Яна паведаміла, што ў гэтых умовах прыйшлося працаваць у рэжыме «ручнога кіраваньня» дзейнасьцю НПЗ. Пасьля падзеньня цэнаў на нафту ўзьніклі дадатковыя праблемы, бо адбылося і падзеньне і рынку нафтапрадуктаў.