Эўразьвяз падоўжыў эканамічныя санкцыі супраць Расеі 

Вайна на ўсходзе Ўкраіны, Данбас

Рада Эўразьвязу працягнула эканамічныя санкцыі супраць Расеі на паўгода — да 31 студзеня 2021-га.

Як нагадваецца ў адмысловым паведамленьні, санкцыі былі ўведзеныя ў 2014 годзе за агрэсію Расеі ў дачыненьні да Ўкраіны і ад таго часу рэгулярна падаўжаюцца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пампэо: Расея павінна спыніць рэпрэсіі супраць тых, хто ў апазыцыі да акупацыі Крыму

Санкцыі закранаюць фінансавую, энэргетычную і абаронную сфэры, а таксама тавары двайнога прызначэньня.

Рашэньне падоўжыць санкцыі прынялі ў сувязі з тым, што Расея не выконвае менскіх пагадненьняў, гаворыцца ў распаўсюджаным прэс-рэлізе.