У масках і з аўтаматамі. Што адбываецца каля дому Бабарыкаў. Фотарэпартаж

Зьвесткі пра ператрус зьявіліся днём 18 чэрвеня. Мясцовыя жыхары расказалі, што ад пачатку каля дому Бабарыкаў было два мікрааўтобусы і ня менш за 5 легкавікоў.

Дом фармальна належыць сыну Віктара Бабарыкі Эдуарду. «Ператрус адбываецца без прысутнасьці ўладальніка», — напісала сяброўка Эдуарда Бабарыкі Аляксандра. 

Зь неафіцыйных крыніцаў вядома, што Віктара Бабарыку і ягонага сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку трымаюць у Дэпартамэнце фінансавых расьсьледаваньняў у Менску (на фота).

Вакол дома Бабарыкаў заўважаныя ўзброеныя супрацоўнікі міліцыі ў балаклавах.

Міліцыя ў бронекамізэльках і АМАП стаялі па перымэтры тэрыторыі, хаваліся за дрэвамі каля двух гадзін. Пасьля яны сышлі, зьявіліся людзі ў цывільным

Людзі ў цывільным хаваюцца ад камэр. Зь мікрааўтобуса пры журналістах Свабоды зьнялі нумары

Людзі ў цывільнай вопратцы на пытаньне, хто вы і што робіце, адказваюць «Проста ахоўваем». Атрымаць іншыя камэнтары Свабодзе не ўдалося

Трое ў цывільным стаяць каля брамкі і заезду ў гараж. Адзін чалавек пільнуе дом з тарца

Да гаражоў падагналі мікрааўтобус без нумароў