Рынак у Ждановічах каля Менску затапіла ў выніку залевы 16 чэрвеня. Відавочцы кажуць, што вады па калена.
У Глыбоцкім раёне, паведамілі чытачы «Нашай нівы», рака змыла кавалак дарогі:
Пра затапленьні паведамляюць і з Смалявіцкага раёну:
Міністэрства надзвычайных сытуацыяў папярэджвала, што 16 чэрвеня ад 12 да 18 гадзінаў дня на большай тэрыторыі Беларусі чакаюцца навальніцы з моцнымі залевамі, а таксама моцны вецер, магчымы град, тэмпэратура паветра пры тым будзе дасягаць +30..32°С на ўсходзе краіны.