У Парыжы адбыўся пратэст супраць паліцэйскага гвалту. ФОТА

У Парыжы сёньня некалькі тысяч чалавек выйшлі на плошчу Рэспублікі з акцыяй пратэсту супраць паліцэйскага гвалту, нягледзячы на забарону падчас пандэміі каранавірусу праводзіць у грамадзкіх месцах любыя мерапрыемствы з удзелам больш за дзесяць чалавек.

Паліцыя не дала пратэстоўцам магчымасьці прайсьці шэсьцем, адбыліся сутыкненьні. Агенцтва Reuters паведамляе, што сёньня ж у Лёндане адбыліся сутыкненьні паміж пратэстўцамі супраць расізму і крайне правымі актывістамі, якія спрабавалі спыніць пратэст.