Расейскага актора Яфрэмава адправілі пад хатні арышт

Міхаіл Яфрэмаў, архіўнае фота

Таганскі суд Масквы 9 чэрвеня прыняў рашэньне пра хатні арышт на два месяцы актора Міхаіла Яфрэмава.​ Кіроўца аўтамабіля, які 8 чэрвеня пацярпеў у аварыі з удзелам Яфрэмава, памёр у бальніцы.

Экспэртыза пацьвердзіла, што актор быў п’яны. Супраць Яфрэмава завялі крымінальную справу паводле артыкулу «Парушэньне правілаў дарожнага руху, якое зьдзейсьнена ў стане апʼяненьня і пацягнула за сабой па неасьцярожнасьці сьмерць чалавека». Актору пагражае да 12 гадоў пазбаўленьня волі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вернулся Крым в родную гавань, теперь на очереди Минск», — расейскі тэлевядоўца Яфрэмаў

Аварыя здарылася ў панядзелак увечары на Смаленскай плошчы ў Маскве. На відэазапісе, які апублікаваны ў твітэры маскоўскага цэнтру арганізацыі дарожнага руху, відаць, як джып, якім, як высьветлілася пазьней, кіраваў Яфрэмаў, выяжджае на сустрэчную паласу і ўразаецца на поўнай хуткасьці ў легкавы фургон «Лада».

Пацярпелы кіроўца, 57-гадовы Сяргей Захараў, быў дастаўлены ў цяжкім стане ў НДІ імя Скліфасоўскага. Паводле інфармацыі ТАСС, ён атрымаў пералом сьцягна, рэбраў і закрытую чэрапна-мазгавую траўму. Як паведамляюць расейскія СМІ, ён працаваў курʼерам у кампаніі па дастаўцы ежы. Празь некалькі гадзін пасьля шпіталізацыі Сяргей Захараў памёр.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не давярай надвор’ю і тым, хто побач». Нечаканыя парады інструктаркі безаварыйнага кіраваньня