Рэйтынг самых дарагіх гарадоў сьвету. Менск не сярод іх, але падаражэў

Міжнароднае агенцтва Mercer апублікавала досьлед кошту жыцьця для замежнікаў у розных гарадах па ўсім сьвеце.

Паводле экспэртаў, рэйтынг самых дарагіх гарадоў ужо каторы год узначальвае Ганконг, на другім месцы сёлета туркмэнскі Ашгабад. У першую дзясятку ўваходзяць японскія, кітайскія, швэйцарскія, амэрыканскія гарады.

Менск апынуўся ў самым канцы сьпісу, на 194-й пазыцыі з 209-ці гарадоў, якія патрапілі ў досьлед — паміж сталіцамі Балівіі і Альжыру. Летась ён быў на 198-й, такім чынам міжнароднае агенцтва канстатуе, што жыцьцё ў сталіцы Беларусі падаражэла.

Пражыць таньней, чым у Менску, са сталіц постсавецкіх краінаў можна ў Тбілісі, Ташкенце і Бішкеку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Найсумнейшы, найчысьцейшы і найгоршы. Менск у рэйтынгах гарадоў Эўропы і сьвету