Расея адкрые выезд за мяжу. Але не для ўсіх

Уладзімер Пуцін і Міхаіл Мішусьцін

Расея адкрывае межы для выезду за мяжу на працу і вучобу, лячэньне і догляд сваякоў. Пра гэта прэм’ер-міністар краіны Міхаіл Мішусьцін паведаміў на нарадзе зь віцэ-прэмʼерамі, перадае «РИА Новости».

Іншаземцам дазволяць уезд у Расею для лячэньня і догляду блізкіх сваякоў.

РБК пісаў, што «Росавиация» плянуе прапанаваць адкрыць рэгулярныя рэйсы за мяжу 15 ліпеня. Першымі адкрыюцца межы з краінамі Эўропы, Турцыяй, Кітаем і Паўднёвай Карэяй.

Раней Мішусьцін заявіў, што краіна гатовая да адкрыцьця турыстычнага сэзону. Віцэ-прэм’ер Дзьмітрый Чарнышэнка дадаў, што турыстычная галіна для ўнутраных паездак паўнавартасна запрацуе з 1 ліпеня.