«Выйшла з унутранай эміграцыі». Чаму жанчыны ідуць да Бабарыкі

Your browser doesn’t support HTML5

Сёлетняя выбарчая кампанія адметная актыўным удзелам у ёй людзей, якія шмат гадоў ігнаравалі палітычную дзейнасьць. Свой выбар тлумачаць актыўныя жанчыны, якія ўпершыню ў жыцьці ўвайшлі ў ініцыятыўную групу і цяпер зьбіраюць подпісы за Віктара Бабарыку — псыхоляг Вольга Андрэева і акторка Вольга Скварцова. Удзел жанчын у выбарах-2020 аналізуе гендэрная экспэртка Юлія Міцкевіч.