У Ганконгу — нягледзячы на забарону ўладаў — дзясяткі тысяч людзей увечары ў чацьвер узялі ўдзел у масавай акцыі памяці ахвяраў здушэньня кітайскімі ўладамі пратэстаў на плошчы Т'яньаньмэнь у Пэкіне ў 1989 годзе.
Гэта традыцыйная акцыя, якая праходзіць кожны год. Сёлета ляяльныя Пэкіну ўлады Ганконгу забаранілі акцыю, спасылаючыся на карантынныя захады ў сувязі з эпідэміяй каранавіруснай інфэкцыі. Людзі, аднак, выйшлі насуперак забароне, выконваючы пры гэтым нормы сацыяльнага дыстанцыяваньня. Паліцыя амаль ня ўмешвалася.
Our conscience, our freedom, our rights are the core values & the soul of #HongKong. We%27ll show everyone that our soul is strong enough to withstand fear. No matter how strong the “north wind” is, WE WILL NOT BACK DOWN, and we won%27t let the #June4th candlelight be extinguished. pic.twitter.com/lWDgVw8ZdA
— 香港蘋果日報 Apple Daily Hong Kong (@appledaily_hk) June 4, 2020
Сёлета акцыя праходзіць на фоне росту асьцярогаў, што ўлады Кітаю сур’ёзна абмяжуюць аўтаномію Ганконгу. Кітайскі парлямэнт, кантраляваны кіроўнай Кампартыяй, рыхтуецца прыняць законапраект аб бясьпецы, які фактычна ставіць Ганконг пад кантроль кітайскіх спэцслужбаў і праваахоўных органаў. Злучаныя Штаты і Брытанія лічаць гэта адкрытым парушэньнем абавязаньняў, якія ўзяў на сябе Пэкін у рамках пагадненьня зь Лёнданам аб статусе Ганконгу. ЗША прыгразілі Кітаю санкцыямі ў выпадку, калі аўтаномія Ганконгу будзе ўшчэмленая.
In spite of suppression and forbiddance, Hongkongers still remember today. #June4th#Neverforget #TiananmenSquareMassacre #6431truth pic.twitter.com/Etu2KRYZ7J
— 香港蘋果日報 Apple Daily Hong Kong (@appledaily_hk) June 4, 2020
Увесь апошні год у горадзе ішлі пратэсты супраць залежнасьці мясцовых уладаў ад Пэкіну.
- На плошчы Т'яньаньмэнь 4 чэрвеня 1989 году кітайская армія жорстка здушыла пратэсты студэнтаў і іншых прыхільнікаў дэмакратызацыі. Загінулі ад некалькіх соцень да некалькіх тысяч чалавек. У мацерыковым Кітаі якія-небудзь акцыі ў памяць пра гэтыя падзеі забароненыя. Ганконг, нароўні з Макао, заставаўся адзінай тэрыторыяй пад кітайскай юрысдыкцыяй, дзе яны маглі праходзіць.