У Івейскім раёне зацьвердзілі плян дадатковых мерапрыемстваў па мінімізацыі рызыкі завозу і распаўсюду COVID-19, піша газэта «Іўеўскі край».
Насельніцтва абавязалі выкарыстоўваць маскі ў грамадзкіх месцах. Кіраўніцтву кампаній і прадпрыемстваў забаранілі абслугоўваць наведнікаў бяз масак.
Таксама з улікам мераў сацыяльнага дыстанцыяваньня абмежавалі колькасьць наведнікаў, якія адначасова знаходзяцца ў:
- гандлёвых абʼектах;
- месцах грамадзкага харчаваньня;
- аптэках;
- банкаўскіх аддзяленьнях,
- аддзяленьнях сувязі і інш.