Як праходзіць пікет Ціханоўскага каля дома старшыні Слуцкага райвыканкаму. ФОТА

Ранішні пікет Сяргея Ціханоўскага ў Слуцку сабраў некалькі соцень чалавек. Ён праходзіць побач з будоўляй дома кіраўніка Слуцкага райвыканкаму на вуліцы Слуцкіх паясоў, гэта ўскраіна гораду.

Каб падпісацца за Сьвятлану Ціханоўскую, людзі прыяжджаюць нават на таксоўках, перадае карэспандэнт Радыё Свабода.

Тапак стаў своеасаблівым іранічным сымбалем перадвыбарчай кампаніі Ціханоўскага пад лёзунгам «Стоп таракан, но пасаран», як, паводле самога блогера, нарадзіўся пасьля размовы з жанчынай з Глыбокага, якая на сустрэчы расказала казку пра таракана. Першы перадвыбарчы пікет па зборы подпісаў у Менску прайшоў менавіта пад гэтым лёзунгам, які сотні людзей скандавалі разам зь Ціханоўскім.