Сустрэча зь Ціханоўскім і Статкевічам ля Камароўкі. ФОТАРЭПАРТАЖ

Сустрэча ля Камароўскага рынку ў Менску была анансаваная за некалькі дзён да правядзеньня. Яе арганізатарамі сталі блогер Сяргей Ціханоўскі і палітык Мікола Статкевіч, да якіх таксама далучылася прадстаўніца БХД Вольга Кавалькова.

Паставіць свае подпісы за вылучэньне Сьвятланы Ціханоўскай і Ўладзімера Няпомняшчых прыйшлі сотні людзей, чарга ахвочых расьцягнулася ад уваходу на рынак да мэтро ля плошчы Якуба Коласа, гэта некалькі соцень мэтраў. Прапануем вам наш фотарэпартаж адтуль.