У авіякатастрофе ў Пакістане загінулі 97 чалавек, двое выжылі

Пошукі целаў пасьля авіякатастрофы каля аэрапорту Карачы ў Пакістане, 22 траўня 2020 году

Пакістан афіцыйна пацьвердзіў гібель 97 чалавек у авіякатастрофе каля горада Карачы, паведамляе Reuters.

Паводле ўдакладненых зьвестак, на борце пасажырскага самалёту Airbus A320 авіякампаніі Pakistan International Airlines (PIA), рэйс PK 8303, які 22 траўня выконваў рэйс з Лагора ў Карачы, знаходзіліся 99 чалавек, зь іх 97 загінулі, двое выжылі. Самалёт упаў на жылыя дамы, сярод іх жыхароў сьмерцяў не зафіксавана.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Пакістане самалёт са 107 людзьмі ўпаў на жылыя кварталы

Вядома, што за некалькі сэкундаў да катастрофы пілёт паведаміў авіядыспэтчарам пра праблемы з рухавікамі. Прычына катастрофы высьвятляецца.