Новыя нормы жыцьця ў эпоху COVID-19. ФОТАГАЛЕРЭЯ

Манэкены ў рэстарацыі ў Вільні забясьпечваюць адпаведнае сацыяльнае дыстанцыяваньне для кліентаў, 21 траўня.

Людзі вучацца сацыяльнаму дыстанцыяваньню ў белых колах у парку Даміно ў Брукліне, Нью-Ёрк, 17 траўня.

Вучнёўскі абед у сталоўцы карэйскай сярэдняй школы. Сотні тысяч вучняў у Паўднёвай Карэі вярнуліся ў школы 20 траўня.

Жанчына ў капелюшы з надпісам «Гэта аднамэтровы капялюш. Калі ласка, захоўвайце дыстанцыю». Парыж, 11 траўня.

Кліенты чокаюцца півам праз плястыкавы празрысты экран на стале ў пабе ў Токіё, 19 траўня.

Багаслужба ў касьцёле ў вёсцы каля Міляну, Італія, 20 траўня.

Замерваньне тэмпэратуры пасажырам на чыгуначным вакзале ў Карачы, Пакістан, 20 траўня.

Вучаніца ў школе ў камуне Аню, Бэльгія, 15 траўня.

Засядае Палата абшчын, Лёндан, 20 траўня.

Вітаньне вучняў сярэдняй школы ў Сэуле, якія вярнуліся ў клясы пасьля двухмесячнага перапынку, 20 траўня.

Наведнікі фітнэс-цэнтру ў Бангкоку, 20 траўня.

Праверка квіткоў на мэтро ў Маскве, 15 красавіка. 

Працаўніца аэрапорту ў Рыме ў шаломе з тэрмасканэрам, якія замярае тэмпэратуру пасажыра на адлегласьці, 6 траўня.

Раздача масак пасажырам у аэрапорце Шарля дэ Голя ў Парыжы, 6 траўня.

У самалёце казахскай нацыянальнай аэракампаніі ў аэрапорце Алматы, 1 траўня.

Выпускніцы сярэдняй школы ў Пэнсыльваніі, 14 траўня.

Вучні ўваходзяць у адну з альбанскіх школаў падчас пандэміі, 18 траўня.

Дэзынфэкцыя рук вучаніцы школы ў Манрэалі, 11 траўня.

Крэслы на пляжы ў Тэль-Авіве, 20 траўня.

Навучаньне сацыяльнаму дыстанцыяваньню ў ліфце Сусьветнага гандлёвага цэнтру ў Каломба, Шры-Ланка, 11 траўня.

Рэстарацыя ў Бангкоку, 8 траўня.

Кінатэатар пад адкрытым небам, штат Ілінойс, ЗША, 8 траўня.