На COVID-19 захварэлі футбалісты, якія выступаюць у беларускім чэмпіянаце, і іхныя трэнэры. Пра гэта паведамляюць самі футбалісты, афіцыйныя крыніцы маўчаць.
Футбалісты «Тарпеда-БелАЗ» Уладзімер Бушма і Міхаіл Афанасьеў маюць станоўчы тэст на каранавірус, піша Tribuna.com.
Таксама пад падазрэньнем знаходзіцца яшчэ некалькі футбалістаў асноўнага складу і два трэнэры, піша «Прессбол». Паводле выданьня, у Сяргея Зяневіча хвароба праходзіць у цяжкой форме, яго шпіталізавалі.
У заяўцы на склад матчу 21 траўня адсутнічалі Бушма, Афанасьеў, Хачатуран і Бардачоў. Прычыны гэтага ў клюбе камэнтаваць Tut.by адмовіліся.
Раней АБФФ заяўляла пра тое, што прыме неабходныя меры ў выпадку пагаршэньня сытуацыі. Акрамя пераносаў матчу, іншыя меры не прымаюцца.