Бабарыка: «Я прабеларускі кандыдат»

Віктар Бабарыка падчас падачы дакумэнтаў на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы

Віктар Бабарыка пасьля рэгістрацыі Цэнтарвыбаркамам сваёй ініцыятыўнай групы заявіў, што разьлічваў на гэта.

«У камісіі не было падставаў не зарэгістраваць мяне», — адказаў ён па-беларуску на пытаньне Свабоды.

Бабарыка зьбіраецца сабраць 100 тысяч подпісаў, спадзяецца, што будзе больш.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шрайбман: Бабарыка ўсё больш выглядае як небясьпечны для ўладаў кандыдат

Ягоны матыў вылучэньня наступны: «Калі ня я, то хто? Адчуваю адказнасьць і магчымасьць гэта зрабіць».

Наконт абароны сваёй перамогі, калі такая будзе, Віктар Бабарыка сказаў наступнае:

«Я не зьбіраюся ні з кім ваяваць. Я іду не на вайну, а на выбары. Калі будзе перамога, я не думаю, што яе трэба будзе ад кагосьці адстойваць. Мы жывём у краіне, якая хай і здаецца недэмакратычнай, але дастаткова добрай і спакойнай, дзе пры правільнай арганізацыі працы воля народу будзе пачутая. Волю народа фальсыфікаваць немагчыма».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЦВК зарэгістравала групы Бабарыкі, Цапкалы і яшчэ 13 патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты, 40 прэтэндэнтам адмовілі

Ён зьняпраўдзіў абвінавачаньні ў тым, што пэўная частка людзей лічыць яго «прарасейскім кандыдатам». Пра свае праграмныя арыентыры былы банкір выказаўся так:

«Я не прарасейскі кандыдат, я прабеларускі. У мяне іншага адказу няма».