Беларусь будзе прадаваць у Індыю калійныя ўгнаеньні на 60 даляраў таньней, чым летась

Беларуская калійная кампанія падпісала кантракт на пастаўку калійных угнаеньняў у Індыю, паведамляе БелаПАН.

Бакі дамовіліся пра цану 230 даляраў за тону.

У красавіку падобную ўгоду склалі з Кітаем. Цана пастаўкі яшчэ меншая — 220 даляраў.

Асноўны канкурэнт «Беларуськалія», расейскі «Уралкалій», заявіў, што лічыць такую цану заніжанай.

Індыйскі і кітайскі рынкі — стратэгічныя для беларускіх калійнікаў.

Летась БКК прадавала калійныя ўгнаеньні ў Індыю і Кітай па 290 даляраў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларуськалій» прыпыніў спонсарскую падтрымку менскага хакейнага клюбу «Дынама»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь будзе прадаваць у Кітай калій па 220 даляраў за тону. Раней цана перавышала 1000