Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У першым квартале валютная выручка Беларусі скарацілася на 1,5 млрд даляраў


Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

У студзені-сакавіку 2020 году валютная выручка Беларусі зьнізілася на 15,1% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году, піша БелаПАН.

Пры гэтым валютныя паступленьні ад экспарту паслуг у студзені—сакавіку вырасьлі на 4,7% у параўнаньні з такім жа пэрыядам мінулага года і склалі 2,3 мільярда даляраў (павялічыліся на 101 мільёнаў даляраў).

Валютная выручка ад экспарту тавараў за тры месяцы 2020 года склала амаль 6 мільярдаў даляраў і скарацілася на 1,6 мільярда даляраў, або на 21,1%, у параўнаньні з аналягічным паказчыкам за студзень—сакавік 2019 году.

Такім чынам, скарачэньне валютнай выручкі сёлета зьвязанае з экспартам тавараў.

На думку беларускіх эканамістаў, зьніжэньне валютных паступленьняў ад экспарту тавараў выкліканае сытуацыяй у нафтаперапрацоўцы, якая зьяўляецца экспартна-арыентаванай галіной Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG