Ужо сёньня: дзень народзінаў Боба Дылана

Боб Дылан

Падзеі 24 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

24 траўня 1941 году нарадзіўся амэрыканскі музыкант Боб Дылан. У 2017 годзе Дылан стаў ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

Таксама ў гэты дзень

1891 — у Менску арганізавалі першую публічную выставу выяўленчага мастацтва. Выстаўлялася каля 100 работ мясцовых мастакоў.

1917 — у Менску пачалося выданьне газэты «Грамада», рэдактарам якой стаў Аркадзь Смоліч.

Беларускі навуковец, палітык і грамадзкі дзеяч Аркадзь Смоліч з жонкай. Здымак 1920 году

1996 — у Горадні пачаўся Першы фэстываль нацыянальных культураў.

У гэты дзень нарадзіліся

1904 — Адам Русак, паэт-песеньнік

1905 — Міхаіл Шолахаў, расейскі савецкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1930 — Галіна Русак, мастачка, дзеячка эміграцыі ў ЗША.

1940 — Іосіф Бродзкі, савецкі і амэрыканскі расейскі паэт, расейскі і ангельскі эсэіст, драматург, перакладчык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1987 году.

Іосіф Бродзкі ў Мічыганскім унівэрсытэце

У памяці

1377 — памёр вялікі князь літоўскі Альгерд.

1543 — памёр Мікалай Капернік, польскі астраном і матэматык.

1863 — у Вільні за чытаньне ў Ваверскім касьцёле (цяпер Лідзкі р-н) маніфэста паўстаньня, расстраляны ксёндз Раймунд Зямацкі.