Брытанія выдзеліць $110 мільёнаў на пошук вакцыны ад каранавірусу

У цягніку мэтро ў Лёндане

Брытанскі ўрад выдзеліць 93 мільёны фунтаў стэрлінгаў (110 мільёнаў даляраў) на дасьледаваньні з мэтай знайсьці вакцыну ад COVID-19.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Пра гэта 17 траўня заявіў прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан. Джонсан дадаў, што дзеля гэтага будзе адчынены дасьледчы цэнтар у графстве Оксфардшыр.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Працую цяпер менш, але больш інтэнсіўна». Лекар расказвае пра змаганьне з каранавірусам у Шатляндыі

Колькасьць заражаных каранавірусам SARS-CoV-2 у Вялікай Брытаніі перасягнула 240 тысяч; колькасьць сьмерцяў ад інфэкцыі — блізка 35 тысяч.