Рады Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла заяву, у якой канстатавала, што «у Беларусі надалей адсутнічаюць умовы для правядзеньня свабодных і дэмакратычных выбараў, якія б адпавядалі міжнародным стандартам».
Поўны тэкст заявы зьмешчаны на старонцы Рады БНР у фэйсбуку.
Сярод іншага, у ёй гаворыцца, што «зважаючы на незаконнасьць рэфэрэндуму 2004 года, па выніках якога было скасаванае абмежаваньне колькасьці тэрмінаў, якія адна асоба можа займаць пасаду прэзыдэнта, А. Лукашэнка ня мае законнага права вылучаць сваю кандыдатуру на выбарах прэзыдэнта».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Старшыня Рады БНР: Моладзь адчула, што незалежнасьць вартая, каб яе баранiліУ заяве адзначаецца таксама, што «Пандэмія каранавірусу стварае дадатковыя рызыкі, зьвязаныя з арганізацыяй і правядзеньнем выбараў у гэты пэрыяд».
Рада БНР заклікала стварыць у Беларусі «перадумовы для правядзеньня паўнавартасных свабодных і справядлівых выбараў, пасьля чаго правесьці ў адпаведнасьці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі дэмакратычнымі стандартамі перавыбары ва ўсе органы дзяржаўнай і мясцовай улады».
У гэтай справе Рада Беларускай Народнай Рэспублікі разьлічвае на падтрымку міжнароднай супольнасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выйшаў альбом пра БНР-100