На 93,7% меней пасажыраў было ў менскім аэрапорце ў красавіку

Самалёт «Белавія» ў Нацыянальным аэрапорце «Менск»

У красавіку праз Нацыянальны аэрапорт «Менск» было выканана 15,7% заплянаваных авіярэйсаў, паведаміла прэс-служба аэрапорта.

У красавіку аэрапорт прыняў на 93,7% ​меней пасажыраў, чым летась у красавіку. Гэта мінус 329 388 чалавек.

Рэйсаў стала менш на 83,1% (мінус 1752).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што цяпер робяць стуардэсы, машыністы, акторы? Спыталі ў беларусаў, якія часова ня маюць працы праз каранавірус

Пэрсанал застаецца ў рэжыме прастою прынамсі да 31 траўня.

З сакавіка замежныя авіякампаніі ва ўмовах пандэміі COVID-19 прыпынілі міжнародныя рэйсы праз Нацыянальны аэрапорт «Менск» на нявызначаны тэрмін, адмяніла большасьць рэйсаў і «Белавія».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Белавія» ня будзе абслугоўваць пасажыраў бяз масак 
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Авіярэйсы пасьля пандэміі: чатыры гадзіны ў аэрапорце, онлайн-рэгістрацыя, дэзынфэкцыя, пасьведчаньне аб імунітэце?