У Нямеччыне ўсьлед за паслабленьнем абмежаваньняў — рост колькасьці заражэньняў

Сутычкі на Аляксандэр-пляц у Бэрліне падчас акцыі супраць абмежавальных мер у сувязі з эпідэміяй, 9 траўня 2020

У Нямеччыне адзначана павелічэньне колькасьці інфікаваных, сьведчыць афіцыйная статыстыка. Рост рэгіструецца празь некалькі дзён пасьля першых крокаў нямецкіх уладаў у бок паслабленьня абмежавальных мер, адзначае Бі-бі-сі.

Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі​

Паводле дадзеных інстытута Робэрта Коха, індэкс рэпрадукцыі каранавіруса ў Нямеччыне ў цяперашні час знаходзіцца вышэй «адзінкі». Гэта азначае, што ў краіне адбываецца рост колькасьці інфікаваных.

Публікацыя гэтых зьвестак супала ў Нямеччыне з масавымі акцыямі пратэсту, удзельнікі якіх у суботу ў некалькіх гарадах краіны сталі сотні і тысячы чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Брытаніі ўводзяць сыстэму папярэджаньня пра COVID-19 накшталт тэрарыстычнай пагрозы

У мінулую сераду канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель абвясьціла шырокія меры паслабленьня абмежаваньняў — у выніку перамоваў зь лідэрамі 16-ці фэдэральных зямель.