Лукашэнка ў вайсковым мундзіры прымае парад у Менску. ФОТА

Для Аляксандра Лукашэнкі і высокіх чыноўнікаў пабудавалі спэцыяльную трыбуну з чырвоным кілімам і сістэмай кандыцыяваньня.

Разам з Лукашэнкам на гэтую трыбуну зайшлі кіраўнікі ўраду і Нацыянальнага сходу. Справа ад Лукашэнкі стаяць старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качанава, прэмʼер-міністар Беларусі Сяргей Румас і старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка.