МЗС Беларусі пазбавіў акрэдытацыі здымачную групу «Первого канала» Расеі

На могілках у Стоўпцах, 23 красавіка 2020

Мінстэрства замежных спраў Беларусі пазбавіла акрэдытацыі здымачную групу Першага фэдэральнага тэлеканалу Расеі. Пра гэта паведамілі ў выніковай праграме «Панарама» Беларускага тэлебачаньня.

Расейскі «Первый канал» 6 траўня раніцай выдаў у эфір сюжэт пра складаную эпідэміялягічную сытуацыю ў Беларусі. Матэрыял называўся «Правядзеньне масавых мерапрыемстваў прывяло да рэзкага пагаршэньня віруснай сытуацыі ў Беларусі». Расейскі журналіст Аляксей Кручынін наведаў Стоўпцы.

Беларуская дзяржаўная тэлевізія адказала матэрыялам пад назвай «Сем фэйкаў ў адным сюжэце фэдэральнага каналу Расеі», дзе жорстка раскрытыкавала працу расейскіх калег.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «За ноч памерлі 5 чалавек». Што адбываецца ў Стоўпцах, дзе ў шпіталі звыш ста хворых на пнэўманію
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Старыя людзі вераць БТ, што ўсё спакойна», — дачка памерлай з COVID-19 у Стоўпцах