Памёр сузаснавальнік нямецкага гурту Kraftwerk Флёрыян Шнайдэр

Постэр гурту Kraftwerk

Памёр сузаснавальнік нямецкага музычнага гурту Kraftwerk Флёрыян Шнайдэр, паведамляе часопіс Billboard. Піянэру электроннай музыкі было 73 гады, ён хварэў на рак.

Kraftwerk — адзін з найбольш уплывовых гуртоў у гісторыі электроннай музыкі. Ён быў заснаваны Шнайдэрам ў 1970 годзе разам з Ральфам Хютэрам. Шнайдэр браў удзел у запісе ўсіх альбомаў гурту. Kraftwerk паўплываў на разьвіцьцё электроннай музыкі, сінты-попу, хіп-хопу і року інавацыйным падыходам да гуку.

Доўгі сьпіс артыстаў, на якіх паўплываў Kraftwerk, уключаў Depeche Mode, Daft Punk і Дэйвіда Боўі, які назваў трэк V-2 Schneider у сваім альбоме Heroes у гонар Шнайдера.

Coldplay выкарыстоўвалі ўрывак з Computer Love ў сваёй песьні Talk, а Jay-Z і Dr. Dre цытавалі Trans Europe Express у сваім трэку Under Pressure – нагадвае Бі-бі-сі.