Больш за 2,5 тысячы зьняволеных выйшлі на волю па амністыі да Дня Перамогі

Ілюстрацыйнае фота. Турма ў Горадні

Пра гэта ў тэлеграм-канале паведаміла прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава.

Амністыя закранула каля 9 тысяч чалавек — як у турмах і калёніях, так і на так званай «хіміі».

  • Зь месцаў пазбаўленьня волі па амністыі выйшлі больш за 2,5 тысячы асуджаных, у тым ліку непаўналетнія, адзінокія мужчыны і жанчыны, якія маюць дзяцей ва ўзросьце да 18 гадоў, пэнсіянэры, інваліды, а таксама людзі з пэўнымі захворваньнямі.
  • Для 4,5 тысячы асуджаных скарацілі тэрмін пакараньня на 1 год.
  • Прыкладна 200 вязьням, якія ўчынілі злачынствы ў непаўналетнім узросьце, тэрмін пакараньня скарацілі на 2 гады.

Амніставаныя сплацілі шкоду пацярпелым на суму амаль 5 мільёнаў беларускіх рублёў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пра амністыю: карупцыянэрам і непаўналетнім распаўсюднікам наркотыкаў скароцяць тэрміны на год
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У адміністрацыі Лукашэнкі расказалі, хто трапіць пад амністыю да 75-годзьдзя перамогі