Галоўная лекарка Стаўпецкай раённай лякарні Сьвятлана Глебка дала інтэрвію рэсурсу mlyn.by
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Яна расказала, што ў лякарні на COVID-19 хварэлі чацьвёра лекараў, у тым ліку яна сама. Паводле галоўнай лекаркі, яна ізалявалася ў сваім працоўным кабінэце, лячылася і кіравала ўстановай адтуль.
Паводле доктаркі Глебкі, у красавіку быў трохтыднёвы цяжкі пэрыяд, але цяпер назіраецца спад эпідэміі ў Стаўпецкім раёне.
«На працягу гэтага тыдня ў нас стабілізавалася абстаноўка. Пнэўманіяў шмат, усяго 150 выпадкаў. Але вы разумееце, яны доўга лечацца. У папярэдні пэрыяд да нас паступалі па 30 чалавек з пнэўманіяй у суткі. Зараз у сярэднім 8».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«За ноч памерлі 5 чалавек». Што адбываецца ў Стоўпцах, дзе ў шпіталі звыш ста хворых на пнэўманію
Лекарка паведаміла журналістам, што за ўвесь час пандэміі COVID-19 праз раённую лякарню прайшлі 260-270 пацыентаў, хворых на пнэўманію. Але непасрэдна ад каранавірусу, нібыта, памерлі сем пацыентаў.
Тым часам 27 красавіка галоўная рэдактарка мясцовай газеты пісала, што ў раёне ніхто ад пнеўманіі не памёр.
Сьвятлана Глебка таксама сказала, што за чатыры месяцы сёлета ў параўнаньні з тым жа пэрыядам мінулага году колькасьць памерлых у раёне зьменшылася на сем чалавек — з 254 выпадкаў да 247.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Старыя людзі вераць БТ, што ўсё спакойна», — дачка памерлай з COVID-19 у Стоўпцах
«Калі аналізаваць толькі красавік 2020 году ў параўнаньні з красавіком летась, — заявіла галоўная лекарка, — то лічба памерлых засталася на тым жа ўзроўні і складае 63 выпадкі, уключаючы і сем выпадкаў з пацьверджаным COVID-19. 55 чалавек памерлі на тэрыторыі раёну і 8 жыхароў рэгіёну ў іншых раёнах».
Раней незалежныя мэдыі са спасылкай на пахавальныя службы і сьведчаньні жыхароў Стоўпцаў паведамлялі пра значна большую колькасьць памерлых ад каранавірусу ў Стоўпцах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Стаўпецкая раёнка выдаліла артыкул, у якім блогераў і незалежныя СМІ абвінавачвалі ў хлусьні
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«У даведках аб сьмерці часта пішуць «неўдакладненая пнэўманія». Рытуальныя службы расказваюць, як хаваюць нябожчыкаў з каранавірусам