ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Колькі разоў за 2 месяцы Міністэрства здароўя давала поўную і праўдзівую інфармацыю пра эпідэмію ў Беларусі
Прайсьці тэст можа хто захоча, нават калі ў яго няма сымптомаў. Такое рашэньне прыняў Міністэрства здароўя Літвы, піша Delfi.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Мэта — дасьледаваць выпадковых людзей і ацаніць ступень распаўсюджаньня вірусу ў краіне.
Тэсты бяруць у гандлёвых цэнтрах.
У Вільні правераць 3000 тысячы чалавек.
Ужо ў пятніцу не засталося месцаў у мабільных пунктах у Коўне, Клайпедзе, Марыямпалі, Панявежы, Цельшах, Уцяне.
Міністэрства здароўя Літвы плянуе рабіць тэсты для ўсіх ахвотных і надалей.
На раніцу суботы каранавірус у Літве пацьвердзілі ў 1406 чалавек. Правялі амаль 133 000 тэстаў. 632 чалавекі ачунялі. 46 памерлі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Літва зьмякчае карантын: многія правілы ўступяць у сілу 30 красавіка
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ