Швайцарыя не прэтэндуе на хакейны чэмпіянат сьвету — 2021. Першынство пройдзе ў Менску і Рызе 

Хакейныя заўзятары. Менск, 2014

Чэмпіянат сьвету ў хакеі з шайбай 2021 году пройдзе ў сталіцах Беларусі і Латвіі. Такая інфармацыя зьявілася на афіцыйным сайце Міжнароднай фэдэрацыі хакея.

Раней прадстаўнікі фэдэрацыі ня выключалі магчымасьць правядзеньня на лета сусьветнага першынства ў Швейцарыі, дзе праз пандэмію каранавірусу чэмпіянат сьвету — 2020 быў скасаваны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хакейны чэмпіянат сьвету 2020 году скасавалі ў сувязі з эпідэміяй

Аднак, як вынікае зь цяперашняга паведамленьня, швайцарскі бок адмовіўся ад першапачатковых плянаў і запусьціў працэс вяртаньня квіткоў заўзятарам.

Такім чынам, хакейны чэмпіянат адбудзецца, як і плянавалася раней, у Менску і Рызе ў траўні 2021 году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Апошні карантын-дысыдэнт». Расейскія тэлеканалы пра паводзіны Лукашэнкі падчас пандэміі

Увесну 2014-га Беларусь ужо прымала сусьветнае першынства ў хакеі на «Менск-Арэне» і «Чыжоўка-Арэне».