Беларусы вінныя банкам 14,8 мільярдаў рублёў. У сакавіку прырост быў максымальны за апошнія месяцы

У сакавіку сума, якую беларусы вінныя банкам па крэдытах павялічылася на 433 мільёны рублёў. Гэта вынікае са справаздачы Нацбанка(PDF).

14,8 мільярдаў рублёў — столькі беларусы вінныя банкам па крэдытах на 1 красавіка. Сакавіцкі рост запазычанасьці перад банкамі аказаўся самым вялікім за апошнія месяцы: плюс 433 мільёны рублёў. У мінулыя месяцы гэты прырост быў у разы меней. Значыць, на фоне пандэміі беларусы адправіліся ў банкі па крэдыты.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На хвалі дэвальвацыі. У сакавіку беларусы ўзялі на траціну больш спажывецкіх крэдытаў

Па спажывецкіх крэдытах беларусы вінныя банкам 5,8 мільярдаў рублёў, па крэдытах на нерухомасьць — 8,9 мільярдаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нацбанк Беларусі рыхтуецца да рэзкага росту выдаткаў на пагашэньне дзяржаўнага доўгу  

20 сакавіка Нацбанк рэкамэндаваў банкам даць сваім кліентам крэдытныя вакацыі. Гэта значыць адтэрміноўка для кліентаў па выплаце крэдытаў: поўная або частковая.

У адказ многія банкі прыпынілі выдачу крэдытаў ці зрабілі ўмовы выдачы больш жорсткімі.