890 новых выпадкаў за суткі, агулам 93 сьмерці — агучылі новыя лічбы эпідэміі ў Беларусі

Міністэрства аховы здароўя Беларусі агучыла дадзеныя распаўсюду каранавіруснай інфэкцыі паводле стану на 1 траўня.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Згодна са статыстыкай ведамства, зарэгістравана 14 917 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Гэта значыць, прырост за суткі склаў 890 выпадкаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Пік эпідэміі будзе ў канцы траўня, — беларускі эпідэміёляг

Колькасьць памерлых дасягнула 93 чалавек, напярэдадні гэтая лічба была 89.

Выпісаныя са шпіталёў, паводле Міністэрства аховы здароўя, 2918 пацыенты з раней пацьверджаным дыягназам COVID-19.

Агулам праведзена 186 тысяч 262 тэсты.